З 25 мая па 3 чэрвеня ва ўрочышчы Курапаты пройдзе нацыянальная талака. Мэта — прыбраць смецце, хмызняк і сухое галлё, расчысціць сцежкі паміж магіламі.

У талацэ возьмуць удзел ініцыятыва «Уратуем Курапаты», партыя БНФ, АГП, БХД, «Гавары праўду», «Еўрапейская Беларусь», «Маладыя дэмакраты», «Малады фронт», «Zмена».

У першы дзень талакі, 25 мая, валанцёры збяруцца а 12 гадзіне ля Крыжа Пакуты. Тут памоляцца, а потым пачнуць прыбіраць урочышча.

Адзін з каардынатараў ініцыятывы «Уратуем Курапаты» Уладзімір Раманоўскі паведаміў: ёсьць дамоўленасць з «Зелянстроем», супрацоўнікі якога будуць выразаць хмызняк і падпілоўваць сухое галлё, якое валанцёры будуць выносіць з лесу і грузіць разам з побытавым смеццем у грузавік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?