Алекс Гальчанюк гуляе за "Манрэаль Канадыянс".

Алекс Гальчанюк гуляе за "Манрэаль Канадыянс".

На чэмпіянаце свету па хакеі прайшоў першы чвэрцьфінальны матч. З вельмі заманлівай вывескай: Расія — ЗША.
Нашы ўсходнія суседзі да гульні былі дзейсныя чэмпіёны свету. А яшчэ за дзень да гульні з Амерыкі прыйшло падмацаванне з боку Аляксандра Авечкіна.

Авечкін у хакеі — як Мэсі ў футболе. Адну шайбу зорны хакеіст усё ж закінуў, але для агульнай перамогі гэтага было занадта мала.

Амерыканцы правялі ўзорны матч. Вельмі магутна яны выглядалі ў атацы, амаль не выдаляліся. У абароне таксама не далі расейцам асабліва разгарнуцца.
Варта зазначыць, што адну з шайб у вароты расейцаў
закінуў Алекс Гальчанюк. Хакеіст з беларускімі каранямі. Ягоны бацька — Аляксандр Гальчанюк — гуляў за зборную Беларусі па хакеі. Шайба Алекса была чацвёртай у гульні, тым самым стаўшы пераможнай.

Варта таксама зазначыць, што ў амерыканцаў галявой перадачай вызначыўся Цім Стэплтан, нападаючы мінскага «Дынама».

Увогуле шайбаў было закінута вельмі шмат, што няма сэнсу апісваць усе.

Выніковы лік — 8:3 на карысць ЗША.

Відавочна, што ў Расіі такі вынік выкліча шмат крытыкі. Апошнім часам расейскія хакеісты прывучылі сваіх заўзятараў да перамог.

ЗША — Расія — 8:3 (Шцясны, 12, 51, Ошы, 13, Томпсан, 26, Гальчанюк, 38, Картэр, 43, Труба, 49, Моос, 50; Світаў, 16, Авечкін, 42, Перажогін, 43).

У паўфінале ЗША згуляе з пераможцам пары Швейцарыя — Чэхія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?