Нагадаем, што сябры ГА «БАЖ» Дзмітрый Галко і Аляксандр Ярашэвіч былі затрыманыя спецназам увечары 6 мая.
Журналістаў даставілі ў Маскоўскі РУУС Мінска, дзе склалі адміністратыўныя пратаколы. На наступны дзень журналістаў прызналі вінаватымі ў хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі і асудзілі да розных тэрмінаў арышту. У панядзелак 13 мая адвакат асуджаных абскардзіў прысуды журналістам, якія адбываюць арышт.