Калібры ў Белаазёрску? Даслаў чытач.

Калібры ў Белаазёрску? Даслаў чытач.

Калібры ў Белаазёрску? Даслаў чытач.

Калібры ў Белаазёрску? Даслаў чытач.

Хуткага бражніка-хобатніка з буйным тулавам і доўгім хабатком можна лёгка зблытаць з калібры, якія жывуць выключына ў Амерыцы. Фота з Вікіпедыі.

Хуткага бражніка-хобатніка з буйным тулавам і доўгім хабатком можна лёгка зблытаць з калібры, якія жывуць выключына ў Амерыцы. Фота з Вікіпедыі.

Языкан звычыйны. Фота з Вікіпедыі.

Языкан звычыйны. Фота з Вікіпедыі.

Чытач «НН» Павал паведаміў у рэдакцыю пра незвычайную з’яву, якую ён назіраў у Белаазёрску. Паводле яго словаў, ён не толькі ўбачыў сапраўдную калібры, якая сілкавалася нектарам з кветак, але і здолеў зняць яе на фота.

Чытач Павал не першы, хто ў Беларусі блытае сапраўдную калібры з бражнікам-хобатнікам (ці языканам звычайным). Наўрад ці многа беларусаў бачылі сапраўдную калібры ці хаця б яе фатаздымкі. А веды пра калібры звычайна абмяжоўваюцца скупымі фактамі: яна вельмі маленькая, з доўгай тонкай дзюбай і харчуецца нектарам, пералятаючы з кветкі на кветку, нібыта пчала.

Аднак языкан звычайны — гэта зусім не птушка, а матыль. Яго прымаюць за калібры праз буйное тулава — яно дасягае 7 сантыметраў з размахам крылаў у 5 — і «птушыны» выгляд крылаў, хоць у палёце іх разглядзець цяжка — матыль робіць некалькі соцень узмахаў крыламі ў секунду. Доўгі хабаток для збору нектару падобны на дзюбу калібры, а адросткі на канцы брушка вельмі нагадвае хвост. На жаль, дэталёва разглядзець языкана звычайнага наўрад ці ўдасца: бражнікі — ракардсмены сярод матылёў, і языкан можа пералятаць з кветкі на кветку з хуткасцю 50 км/г. Самая яскравае адрозненне языкана ад калібры — масіўныя і доўгія вусы-антэны, якіх у птушак, зразумела, няма.

Бражнік-хобатнік — звычайны жыхар Еўропы, Азіі (аж да усходу Кітая) і Паўночнай Афрыкі. А калібры жывуць толькі ў Амерыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?