Колькасць зарэгістраваных уцекачоў з Сірыі на 17 сакавіка 2013 года склала 1 млн. 515 тыс. 639 чалавек, гаворыцца ў дакладзе Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў.

Дзве траціны з іх пакінулі краіну з пачатку года, што сведчыць пра пагаршэнне становішча, гаворыцца ў дакуменце. Дарэчы, паводле Вікіпедыі, у Сірыі ў 2009 г. пражывывалі 20 млн чалавек.

Па дадзеных агенцтва, 473 587 чалавек знайшлі прытулак у Іарданіі, 470 457 у Ліване, 347 157 у Турцыі, 147 464 у Іраку, 66 922 у Егіпце, 10 052 у іншых дзяржавах Паўночнай Афрыкі.

Да сёння гэтыя лічбы выраслі, бо бежанцы прыбываюць пастаянна, да таго ж, далёка не ўсе паспелі зарэгістравацца на момант складання дакладу.

Акрамя таго, каля 4 250 000 чалавек сталі перамешчанымі асобамі ўнутры Сірыі.

Колькасць загінуўшых з пачатку грамадзянскай вайны ў сакавіку 2011 года па дадзеных ААН дасягнула 80 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?