У самой кампаніі ўхіляюцца ад камэнтароў. У дзяржструктурах, што маюць (ці мелі?) сваю долю ў статутным фондзе «МЛС», адсылаюць па камэнтары да самой кампаніі.

Пацьвердзіць інфармацыю пра продаж дзярждолі акцыяў у СП ААТ «МЛС» аказалася няпроста. Па нумары тэлефону, пазначаным на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ў якасьці прыёмнай кампаніі VELCOM, слухаўку зьняў строгі мужчына: «Пост нумар адзін, слухаю вас!». Па атрыманым праз даведку тэлефоне дзяжурная апэратарка кампаніі спачатку прапанавала нумар тэлефону гендырэктара, але перапытаўшы пра нагоду для звароту да начальства, назвала электронны адрас для кантактаў з прэсай. «Такія пытаньні камэнтуюцца толькі праз электронную пошту» — катэгарычна адмовілася даваць нумар тэлефону супрацоўніца. Чакаем адказу дагэтуль. На сайце кампаніі, які з раніцы не грузіўся, апошняя навіна датаваная 20 жніўня і прысьвечаная пятым угодкам дзейнасьці VELCOM у Віцебску.

У Міністэстре сувязі, спаслаўшыся на тое, што адказны за кантакты з прэсай чыноўнік у адпачынку, падзею пракамэнтаваць адмовіліся, ды параілі зьвярнуцца наўпрост у VELCOM.

У адзьдзеле кантактаў са СМІ РУП «Белтэлекам» таксама пакуль не валодаюць афіцыйнай інфармацыяй наконт продажу дзяржаўнай часткі акцыяў. Аднак там паведамілі, што цяпер рыхтуецца адпаведнае рашэньне і ў хуткім часе павінен зьявіцца прэс‑рэліз.

Экспэрт часопісу «Мобильная связь» параіў пачакаць з камэнтарамі. «Вы ж разумееце, што любая ўгода такога маштабу у нас трымаецца ў сакрэце да моманту афіцыйнага падпісаньня».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?