Падчас прагулкі ў дзіцячым садку № 10 г. Лунінца, у пятніцу, гуляючы ў пясочніцы, дзеці раскапалі гранату. Баявую.

Дзеці былі эвакуяваныя, прынятыя ўсе меры бяспекі.

«Высветлілася, што пясок нядаўна завезены з кар'ера Вулькі 1, -- паведаміў намеснік Лунінецкага раённага ваенкама падпалкоўнік Міхаіл Арэшкевіч. - Як мяркуюць, граната завезена менавіта з пяском».

Па словах Арэшкевіча, персанал дзіцячага садка павінен быў старанна праверыць пясок, бо аналагічныя выпадкі ўжо былі. Была выкліканая сапёрна-піратэхнічная служба з Баранавічаў.

Граната Ф-1 -- баявая, часоў Другой Сусветнай вайны. Граната была вывезена сапёрамі і абясшкоджаная.

Дарэчы, садок размешчаны на вуліцы Спакойнай. На гэты дзень у установе па супадзенні былі прызначаныя мерапрыемствы райаддзела па НС, таму многія ўспрынялі эвакуацыю за навучальную.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?