Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал прэстыжнага тэніснага турніру ў Рыме (прызавы фонд — 2,369 млн даляраў).

У паўфінале яна перамагла гаспадыню корта, італьянку Сару Эрані — 6:0, 7:5.

У фінале Вікторыя сустрэнецца з Серэнай Уільямс, якая перамагла Сімону Халеп з Румыніі — 6:3, 6:0.

Баланс сустрэч паміж Азаранкай і Уільямс 2:11, на карысць амерыканкі. Серэна перамагала дзесяць разоў запар, але апошні раз Вікторыя пракляцце зняла ў фінале турніру ў Катары 17 лютага 2013 г. — 7:6, 2:6, 6:3

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0