Гэтае здарэнне на станцыі Няміга адбылося 17 мая прыкладна а 23.50. Хлопец у неадэкватным стане дурэў у вестыбюлі метро «Няміга». Галёкаў, скакаў. Дзяжурны не прапусціў яго ў метро без жэтона, ён вырваўся. Урэшце, ён ускочыў на парэнчы, што аддзяляюць вестыбюль-балкон ад станцыі. І кульнуўся ўніз. Упаў на платформу з вышыні прыкладна 6 метраў галавой уніз. Ніхто не спрабаваў яго спыніць, бо ніхто не думаў, што ён гайсане долу.

Пасажыры адразу ж кінуліся яго рэанімаваць.

Адышоўшы ад шоку, ён стаў варушыцца. Носам у яго ішла кроў. Праз 20-25 хвілін яго забрала хуткая дапамога.

Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопец застаўся жывы.

Як расказала «Нашай Ніве» 20-гадовая Паўліна Ч., дзяўчына, якая выпадкова зняла здарэнне на тэлефон, «хлопец яшчэ на вуліцы бегаў, крычаў, розныя гукі выдаваў, загаворваў з усімі запар». Хто ён такі, дзяўчына не ведае. На яе думку, ён мог знаходзіцца ў стане наркатычнага ап’янення ці псіхічнай узбуджанасці.

Працяг тэмы будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?