Беларускі грамадскі транспарт перавядуць на газаматорнае газпрамаўскае паліва. Гэта прадугледжана праграмай урада Беларусі і «Газпрома», якая будзе рэалізавана найбліжэйшым часам, паведаміў 18 мая журналістам у Мінску першы віцэ-прэм’ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка.

«Паліва ўвесь час даражэе, таму „Газпрам“ прапанаваў некаторыя тыпы транспарту, напрыклад грамадскага, перавесці на газаматорнае паліва. „Газпрам“ даў гарантыі, што кошт гэтага паліва на працягу дзесяці гадоў будзе не большы за 50% ад кошту дызельнага паліва», — сказаў Сямашка. Ён падкрэсліў, што калі на такое паліва будзе пераведзена толькі 20% беларускага парка грамадскага транспарту, эканомія для краіны складзе 175 млн. долараў.

«Гэта вельмі значная лічба, але пад гэта трэба стварыць інфраструктуру — сістэму заправак, сэрвісу», — растлумачыў Сямашка.

Першым часам паліўная апаратура будзе паступаць у Беларусь з Расіі.
Але ў праграму, паводле слоў Сямашкі, уключаны пункт аб тым, што ў далейшым беларусы будуць вырабляць абсталяванне самі. Напрыклад, удакладніў першы віцэ-прэм’ер, на навагрудскім заводзе паліўнай апаратуры.

Праграма таксама прадугледжвае, што Мінскі аўтазавод будзе часткова выпускаць прадукцыю з ужо ўбудаванымі рухавікамі, разлічанымі на газаматорнае паліва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?