Такім чы Найвыйшэйшую адзнаку - 12 балаў - Беларусь атрымлівае ад Украіны. Ад Беларусі 8 балаў атрымала Расія, 10 - Азербайджан, 12 - Украіна.
Сёння ў Мальмё адбудзецца фінал Еўрабачання. «Наша Ніва» запрашае вас разам з намі
Францыя
Амандзін Буржуа L’enfer et moi
І пачынаецца фінал з французскай эстраднай песні «Пекла і я» ў выкананні Амандзін Буржуа. Францыя праходзіць у фінал без конкурсу — адна з шасці краін, якія маюць такое права. Песня вельмі сімпатычная, урэшце, у французаў да эстраднай музыкі заўжды быў свой падыход. «Пекла» можна было б слухаць і без усялякіх конкурсаў.
Літва
Андрус Паявіс Something
О як радаваліся гэтаму спеваку латвійскія каментатары Еўрабачання — маўляў, на фоне Літвы латышскі гурт будзе глядзецца годна. Дарэчы, мелі рацыю. Адзінае, чым можна патлумачыць наяўнасць Паявіса ў фінале — тое, што ён прыйшоў з «савецкага» паўфіналу, дзе ўдзельнічала адразу шэсць краін былога СССР. Мусі, таварышы па няшчасці дапамаглі.
Малдова
Алёна Мун — O mie
Паўтаруся, калі б гэтая песня была перакладзена на англійскую, то ў фінале б мы яе не пачулі. І нічога б не згубілі. А так атрымалася міла, а гэта ўжо не сказаць, каб мала.
Фінляндыя
Крыста Зігфрыдс — Marry me
У паўфінале яна радавала нас лесбійскім перформансам, за які яе мусілі дыскваліфікаваць: яна спявала песню пра вяселле і ў канцы пацалавала
Іспанія
El Sueño de Morfeo — «Contigo hasta el final
Часам здаецца, што краіны, якія адразу трапляюць у фінал, і не імкнуцца перамагчы. Вось і Іспанія сёлета — песня прыгожая, няўжо гэтага недастаткова? Насамрэч, песня крыху менш радыйная, чым трэба для перамогі. Але гэта ж Еўрабачанне, а не Алімпіяда.
Бельгія
Раберта Белароза — Love Kills
Раберта Белароза зможа ўпісаць у сваё творчае CV: «трапіў у фінал Еўрабачання». А вось як ён выступіў, колькі атрмаў балаў ад якой краіны, і, у рэшце рэшт, якая ў яго была песня, наўрад ці хто ўзгадае праз год.
Эстонія
Біргіт Ыйгемеэль — Et uus saaks alguse
А вось і актрыса Біргіт, якая часам удзельнічае ў пастаноўках п’ес Шэкспіра. Цяпер яна, дарэчы, на шостым месяцы цяжарнасці. Тая самая сітуацыя, што і з Малдовай — добра, што на роднай мове. Бо
Беларусь
Алёна Ланская — Solayh
Ну, момант ісціны. Алёна Ланская праспявала весела і радасна. З такім нумарам можна было б яшчэ раз перамагчы на «Славянскім базары». Нас тут, дарэчы, супакоілі, што яе сукенка важыць усяго пяць кілаграмаў, а не як мы баяліся. У любым разе, Беларусь ёсць з чым павіншаваць — а) мы ў фінале, б) Ланская зойме месца вышэйшае, чым «3+2» (дарэчы, цікава, дзе яны падзеліся?) у 2010 годзе. Тым больш, што Ланская выглядае вельмі ўпэўнена.
Мальта
Джанлука Безіна — Tomorrow
Мальта выйшла ў фінал і гэта добра: мы маем магчымасць паслухаць тую музыку, якую б транслявала насамрэч добрае радыё. На сцэне Безіна і сябры ствараюць вельмі прыемнае ўражанне: проста і з густам.
Расія
Дзіна Гарыпава — What If
Абаяльная татарка Дзіна Гарыпава з інтэрнацыяналісцкім гімнам пра «Што, калі". у букмекераў апусцілася на прыступку ніжэй — замест чацвёртага месца яна цяпер мае пятае — абагнаў яе прадстаўнік Азербайджана. Калі б яе талент, ды на якую іншую песню, не пра мір ва ўсім свеце.
Германія
Cascada — Glorious
«Сёння ноччу мы можам быць слаўнымі» — спявае ў традыцыях сучаснай еўрапейскай эстрады нямецкі гурт Cascada. Немцы прааналізавалі мінулагодні поспех Ларын, і зрабілі нешта падобнае. Атрымалася не так стылёва.
Арменія
Dorians — Lonely Planet
Ну не ўпісваецца ў фармат Еўрабачання гэтая песня, што тут зробіш. Тоні Аёмі высакакласны музыка, аднак спецыялістам у стварэнні песняў для Еўрабачання ніколі не быў. І дзякуй Богу, бо ўявіце, як бы тады гучаў Black Sabbath.
Нідэрланды
Анук — Birds
Мы пісалі, што Анук прыехала з найлепшай павольнай песняй конкурсу, аднак праблема ў тым, што такая песня фізічна не можа стаць хітом з Еўрабачання. Тым не менш прыемна, што справа Марыян Фэйтфул працягвае жыць.
Румынія
Чэзар — It’s my Life
Ёсць меркаванне, што румын Чэзар уратаваў жыццё ўсяму прафесійнаму журы — інакш як растлумачыць яго наяўнасць у фінале? Самае крыўднае, што ў букмекераў ён ідзе на пазіцыю вышэй за Ланскую, хаця наша Алёна ў параўнанні з ім мінімум Лінда Ронстадт.
Вялікабрытанія
Боні Тайлер — Believe in me
Боні Тайлер стала зоркай яшчэ ў тыя часы, калі некаторыя ўдзельнікі Еўрабачання не нарадзіліся. У мінулым годзе Брытанія адправіла на конкурс яшчэ аднаго ветэрана Энгельберта Хампердзінка. І яе песня, і яго песня — у лепшых традыцыях англійскай
Ісландыя
Эйтоўр Інгі Гюнлёгсан — Eg a Lif
Вось цікава, ці ўспрымалася б гэтая песня лепей, калі б Эйтоўр, які выглядае як персанаж легендаў і міфаў старажытнай Ісландыі, пайшоў за парадай «Нашай Нівы» і прыняў тлустую аркестроўку?
Азербайджан
Фарыд Мамедаў — Hold Me
Фарыда букмекеры палюбілі адразу і назаўсёды — раптоўна ён выйшаў на чацвёртае месца, якое да таго займала Гарыпава. Што тычыцца песні і шоу, то,
Грэцыя
Koza Mostra і Агафоніс Іакавідзіс — Alcohol is Free
Украіна
Злата Агневіч — Gravity
У чым патэнцыйная хітовасць песні Златы Агневіч, аўтар не сказаць каб разумеў. Тым не менш, калі не дэ Форэст, то яна. Букмекеры падманваць не будуць.
Нарвегія
Маргарэт Бергер — I Feed You my Love
«Індастрыял» як яго ўяўляе мэтавая аўдыторыя
Грузія
Сафо Гелавані і Надзіка Тацішвілі — Waterfall
Адна з песняў другога паўфіналу, пра якую цяжка ўзгадаць, што яна там была. А яна была, і досыць паспяхова — усё ж такі трапіла ў фінал. І чым Беларусь, напрыклад, горшая? І чым усе папярэднія (апроч Румыніі) выступоўцы горшыя?
Ірландыя
Раян Долан — Only Love Survives
Лепей за ўсё беларускаму гледачу Долан запомніўся тым, што беларускія каментатары назвалі яго «няшкам». Хай бы Долан не па Еўрабачаннях ездзіў, а далей штудзіраваў англійскія