Сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця пачаўся судовы працэс над моладзевым лідэрам Паўлам Севярынцам. Яго і яшчэ 30 чалавек затрымалі ў нядзелю ў офісе берасьцейскай філіі Партыі БНФ. На 15 чалавек склалі пратаколы і суды над імі пройдуць 22 жніўня.

Севярынца ж выклікалі ў панядзелак ў пастарунак, адкуль павезьлі ў суд Маскоўскага р‑ну Берасьця. Але суд не адбыўся. Севярынца абвінавачваюць паводле артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу 23.34 «Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых акцый».

Сёньня Павал адразу падаў хадайніцтва аб адводзе судзьдзі, але яно не было задаволена. Судзьдзя засталася ранейшай — Вольга Сьмірнова. На працэсе былі заслуханыя паказаньні супрацоўніка міліцыі, якія праводзіў затрыманьне, а таксама хлопца, які ў нядзелю быў на кватэры. Выступіў і сам Павал.

Працяг разгляду справы прызначаны на заўтра а 10:00, бо сёньня ў суд не зьявіліся ўсе заяўленыя сьведкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?