У 2012 годзе аб’ём інвестыцый склаў $1,35 млрд. Такія звесткі прывёў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка 18 мая ў Мінску падчас закрыцця Беларускага прамысловага форуму.

Сямашка заўважыў, што з 2001 па 2003 гады, у бытнасць яго міністрам энергетыкі, у Мінэнерга было 275 млн. долараў знешніх даўгоў. «Цяпер мы нікому нічога не вінаватыя, расплачваемся ў рэжыме рэальнага часу», — сказаў першы віцэ-прэм’ер.

«Тады ў нас знос асноўных фондаў 73%, тады як да 45% лічыцца выдатным становішчам, да 65% — перадкрызіснае становішча, больш — крызіс. Паводле вынікаў мнулага года 42,4%. Усё за кошт інвестыцый», — патлумачыў Сямашка.

Паводле яго слоў, нягледзячы на ўсе цяжкасці, прамысловасць у Беларусі развіваецца «дастаткова дынамічна». Так, паводле падлікаў Мінэканомікі, з 2000 года рост у прамысловай галіне штогод складаў амаль на 9%, не выключаючы крызісны 2009 год. «Доля прымысловай вытворчасці Беларусі ў агульнасусветым аб’ёме прамысловасці за гэты перыяд вырасла з 0,049% да 0,112%, гэта значыць у 2,3 разу. «Гэта вышэй, чым у любой іншай галіне, што гаворыць аб тым, што прамысловасць заўсёды будзе бюджэтаўтваральнай галіной», — падкрэсліў Сямашка.

Ён таксама паведаміў, што за апошнія гады Беларусь значна прасунулася ў плане энергазберажэння. «Пры развале СССР мы мелі энергаёмістасць 780 кг на тысячу долараў ВУП. Па выніках 2011 года (статыстыка па 2012 годзе яшчэ не гатовая) паказчык быў 285 кг. У Канадзе, напрыклад, — 240 кг, у Швецыі — 230 кг», — заўважыў першы віцэ-прэм’ер урада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?