Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа правёў у рамках акцыі «Ноч музеяў» вечар «Святло ў акне», прысвечаны стагоддзю з дня вяселля Якуба Коласа і Марыі Каменскай.

На вечары запрошаныя сямейныя пары падзяліліся з гасцямі гісторыямі знаёмства і жаніцьбы. Аб сваім першым спатканні расказалі пісьменнікі Людміла Рублеўская і Віктар Шніп, якія адзначылі ўчора 25-годдзе сумеснага жыцця.

Пасля складанай «хіміі» рамантычных адносін госці вечара паўдзельнічалі ў хімічных эксперыментах прафесара Вуаля. Наведвальнікі музея замарожвалі кветкі ў вадкім азоце, убівалі цвікі замарожанай агароднінай і ператваралі мыльныя бурбалкі ў полымя.

І закаханыя, і тыя, хто яшчэ не знайшоў сваю палавінку, скарысталіся прынаднай прапановай музея напісаць сваё запаветнае жаданне пяром Якуба Коласа. Паводле слоў супрацоўнікаў, пакінутыя ў старажытным куфэрку запіскі гарантуюць, што напісанае на іх здзейсніцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?