Шведы -- лідары сусветнага рэйтынга, беларусы апусціліся на 14-е месца.
У рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея Беларусь апусцілася на 14-е месца,новы рэйтынг складзены вечарам 19 мая, паведамляе сайт ІІХФ.
Рэйтынг дазволіў сфармаваць склад групаў чэмпіянату свету па хакеі, што пройдзе з 9 па 25 мая 2014 года ў Мінску.
Беларусы згуляюць у групе В з Фінляндыяй (2-я пазіцыя ў рэйтынгу), Расіяй (3), ЗША (6), Швейцарыяй (7), Германіяй (10), Латвіяй (11), Казахстанам (16)
Група А: Швецыя (1), Чэхія (4), Канада (5), Славакія (8), Нарвегія (9), Данія (12), Францыя (13), Італія (18).
Нагадаем, што на сёлетнім чэмпіянаце свету беларусы фінішавалі перадапошнімі, сёмымі, у сваёй групе.