Былая порназорка ўдзельнічае ў аўтапрабегу па дарогах Расіі, які стартаваў на мінулым тыдні ва Уладзівастоку. Аднак ужо ў Хабараўску «Лада Каліна» зламалася. Актрыса паспела зрабіць толькі некалькі эфектных заносаў па спартыўнай трасе, як машына заглухла.

«Машына была агледжана, да ўбітай пярэдняй падвескі (левая стойка ўсё, чашка правай стойкі таксама ўсё і так па дробязі), чэк-энджэна (прычына не зразумелая) дадалася каробка перадач — трэба зноў мяняць пракладку. Балты на каробцы ў нас разыходзяцца не першы раз», - гаворыцца ў блогу Сашы Грэй.

Аднак госця аўтапрабегу была настроена ехаць далей. У Іркуцк Саша Грэй заехала на запасной машыне Volkswagen Polo.

Што тычыцца няспраўнай «Лады», то яна будзе выстаўлена на аўкцыён са стартавым коштам у адзін рубель.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?