Novotel Minsk Mayakovskaya стане адным з элементаў жыллёвага комплексу «Чэрвеньскі квартал».

Цырымонія закладкі капсулы з пасланнем нашчадкам на месцы будаўніцтва шматфункцыянальнага гасцінічнага комплексу Novotel Minsk Mayakovskaya адбудзецца 23 мая ў беларускай сталіцы. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка аддзела продажаў ТАА «Лада ОМС Энерга» Уладзіміра Янкавенку.

Гасцініцу пабудуюць у раёне вуліцы Маякоўскага, дзе цяпер узводзіцца жылы квартал. Праект рэалізуюць дэвелаперская кампанія СТАА «Лада ОМС-Інжынірынг» і французскі гасцінічны аператар Accor, пад кіраўніцтвам якога і будзе знаходзіцца атэль.

Чатырохзоркавая гасцініца расцягнецца на 11 паверхаў і зможа адначасова прыняць 382 пастаяльцы ў 191 нумар. У атэлі будзе басейн, SPA-салон, фітнес-цэнтр, рэстаран, медыцынскі цэнтр хірургіі, супермаркет, казіно, забаўляльны цэнтр і аддзяленне банка.

У цырымоніі закладкі капсулы прымуць удзел прадстаўнікі адміністрацыі Мінгарвыканкама, Ленінскага раёна сталіцы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, пасол Францыі ў Беларусі і топ-менеджарыкампаній-інвестараў.

Цяпер французская сетка гасцініц брэнда Novotel уключае 395 атэляў у 60 краінах свету. Першая гасцініца была пабудавана і ўведзена ў эксплуатацыю ўпершыню ў французскім горадзе Ліль у 1967 годзе. Такім атэлям уласцівы ідэнтычныя нумары плошчай каля 25 кв.м з тэлевізарам, тэлефонам і ваннай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?