Старажытныя сімвалы на камені.

Старажытныя сімвалы на камені.

Як знайсьці Барысаў камень

Як знайсьці Барысаў камень

Захавалася ўсяго чатыры камяні, якія полацкі князь Барыс у ХІІ стагоддзі расставіў на межах сваіх уладанняў. Адзін з іх цяпер стаіць у парку Каломенскае (Коломенское) у паўднёвай частцы Масквы.

Дакладная мэта ўсталявання гэтых камянёў не вядомая, але гісторыкі праводзяць паралель з дахрысціянскімі абычаямі пакланення камяням, якія былі распаўсюджаныя ў продкаў беларусаў.

На камяні выява крыжа і два надпісы: «сулн/Борь» злева ад крыжа і «хрь/стъ» — справа.

Камень, што цяпер ляжыць у Каломенскім, быў вывезены ў Маскву з Беларусі ў 1888 годзе. У парку беларускі артэфакт быў усталяваны ў 20-х гг. мінулага стагоддзя.

Гэта толькі адна з шматлікіх гістарычных каштоўнасцяў, якія былі вывезеныя з Беларусі ў Расію ў часы Расійскай і савецкай акупацыі. Як і ў сітуацыі з многімі іншымі каштоўнасцямі, сучасныя ўлады Рэспублікі Беларусь не робяць нічога, каб вярнуць вывезены з Беларусі скарб на радзіму.

Барысаў камень на панараме на «Яндекс картах»

Падрабязней пра гісторыю Барысавых камянёў — тут.


Папярэднія шпацыры:

Дом Алеся Адамовіча

Помнік Янку Купалу на Кутузаўскім праспекце, гатэль «Масква»

Беларускі вакзал

«Развітанне з радзімай» на кожнай станцыі метро

Амбасада Беларусі

Беларускія рэстараны

«Бібліятэка імя Леніна»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?