Беларуская чыгунка пашырае сетку продажу праязных дакументаў у летні перыяд.
Як паведамілі ў прэс-службе БЧ, вядзецца актыўная праца па забеспячэнні перавозак пасажыраў, паляпшэнні якасці абслугоўвання. У тым ліку для памяншэння чэргаў у білетныя касы скарэктаваны рэжым іх працы, адкрываюцца дадатковыя касы.
Толькі ў Мінску да канца мая будзе арганізавана праца 45 білетных кас. Гэта на дзевяць кас больш, чым працавала ў летні сезон мінулага года.
На сёння адкрыта адна дадатковая каса на пункце прыпынку Інстытут культуры, адна дадатковая каса — у зале павышанай камфортнасці "Клуб СВ" на чыгуначным вакзале ў Мінску, пяць дадатковых кас — на вуліцы Бабруйская, 4. Пры ўзрастанні пасажырапатоку плануецца адкрыць дзве дадатковыя касы на вуліцы Варанянскага, 6.

Адрасы і час працы ўсіх чыгуначных білетных кас, а таксама інтэрактыўная карта, на якой можна знайсці месцы іх размяшчэння ў Мінску і Мінскім раёне, размешчаны на карпаратыўным сайце Беларускай чыгункі (www.rw.by).

Акрамя таго, БЧ развівае сучасныя тэхналогіі продажу праязных дакументаў і заклікае пасажыраў больш актыўна набываць білеты праз інтэрнэт і плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання. У рэжыме анлайн з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі можна купіць білет на ўсе цягнікі, якія курсіруюць у межах Беларусі, а таксама на 16 пар міжнародных цягнікоў Беларусь — Расія і цягнік Мінск — Рыга.

На чыгуначных вакзалах у Мінску і Віцебску можна набыць білеты на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканам-класа пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання. Працэс афармлення праз іх білетаў сёлета быў значна спрошчаны.

Сёння ў Мінску і Мінскім раёне купіць чыгуначны білет на цягнікі па Беларусі, у краіны СНД і Балтыі можна па наступных адрасах:
на вакзале — Прывакзальная плошча, 3 (штодня кругласутачна); у чыгуначных касах на вуліцы Бабруйская, 4 (штодня з 8.00 да 21.00); у чыгуначных касах на вуліцы Варанянскага, 6 (будныя дні з 8.00 да 20.00, субота і нядзеля з 8.00 да 19.00); у міжнародных касах на вуліцы Кірава, 2 (праязныя дакументы, аплачаныя праз інтэрнэт, а таксама праязныя дакументы на цягнікі далёкага замежжа — штодня і кругласутачна).

Білеты таксама можна набыць на станцыях і пунктах прыпынку БЧ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?