Цырульнік і майстар па манікюру Павел Вінаградаў у 25 год мае 14 адміністрацыйных арыштаў і 2 крымінальныя. Як патрапіць на размеркаванне, не давучыўшыся і аднаго курсу педагагічнага ўніверсітэта, што агульнага ў жыцці беларускага палітычнага актывіста і дальнабойшчыкаў — у размове з новым героем серыі Generation.by «Кім я стану, калі вырасту».

«Не, Вінаградаў, сядзі»

Падчас навучання быў такі паказальны момант, які характарызуе ўсю нашу дзяржаву. Нас не выпускалі пасля вучобы: проста не аддавалі курткі з гардэроба. Я пачынаю злавацца: што такое, выкладчыкі маўчаць, а вучні кажуць, маўляў, таму што мітынг сёння. Я думаю, які нафіг мітынг, я хачу дадому паесці і паспаць. Сур’ёзна, тады вельмі хацелася есці і спаць. Пайшоў да куратара, потым да намесніка па выхаваўчай працы, усе кажуць: «Не, Вінаградаў, сядзі». Я тады сам пайшоў у гардэроб, адчыніў дзверы, узяў куртку, гардэробшыца нешта крычыць, але я быў такі злы, што не звяртаў увагі.

Я ж пайшоў за сваёй курткай, у рэшце рэшт, маю права. Але паехаў я тады не дадому, а на той мітынг — на зло. Мне стала цікава, што там такое адбываецца, што мне нельга паехаць дадому.
Прыйшоў, гляджу нейкія людзі, нейкія лозунгі, ну мне гэта было нецікава і я паехаў адразу дадому. Прыязджаю, а па тэлевізары ўжо паказваюць, як іх там разагналі, даволі жорстка. Думаю: «Ні храна сабе, нармальныя людзі, нічога там такога не было».

Фігурнае катанне, музычная школа, як сапраўдны мужык

Не сказаць, што я быў моцна паслухмяным, нягледзячы на тое, што ў мяне 7 гадоў «ад званка да званка» музычнай школы па класу фартэпіяна. Я яшчэ дырыжыраваў хорам. Бацькі абсалютна беспардонна запёрлі мяне туды, каб не бадзяўся па вуліцы. Фартэпіяна ненавіджу дагэтуль. Таксама хадзіў на фігурнае катанне чатыры гады, хоць па мне і не скажаш. Фігурнае катанне, музычная школа, як сапраўдны мужык :)

Непазбежнае зло

У прынцыпе, хоць мая жонка і кажа, што немагчыма прызвычаіцца да затрыманняў, я так гляджу, што яна ўжо звыклася. Я сам сабе тлумачу гэта так: ёсць людзі, якія некалькі месяцаў не бываюць дома, яны ездзяць у камандзіроўкі, напрыклад, дальнабойшчык, дык ён яшчэ і нешта едзе. А я: сядзі ды чытай, хадзі, спі. І мяне няма дома, і яго няма.

Я так гэта тлумачу, што такая праца ў мяне. Непазбежнае зло.

Працяг чытаць на generation.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?