У чацвер 23 мая ў Гродне адбудзецца прэзентацыя мультымедыйнага выдання «Гародня. 50 год без Фары Вітаўта», якое пабачыла свет у кніжнай серыі «Гарадзенская Бібліятэка». Увазе гарадзенцаў будуць прадстаўленыя каляровая брашура і дыск, дзе змешчаныя ўнікальныя здымкі славутага храма, яго гісторыю і знішчэнне, успаміны гарадзенцаў, а таксама грунтоўныя даследванні беларускіх і літоўскіх гісторыкаў.

Больш як 50 гадоў таму ў 1961 годзе ў Гродне камуністамі быў зруйнаваны адзін з найпрыгажэйшых каталіцкіх храмаў нашага краю - Фара Вітаўта. Шасцісотгадовая гісторыя касцёла непарыўна звязаная з гісторыяй гораду. Святыня, якая перажыла пажары, варожыя навалы ды ваяўнічы атэізм, стала ахвярай гарадзенскіх уладаў. У ноч на 29 лістапада 1961 года ленінградсзскія піратэхнікі выканалі рашэнне №883 выканаму гарадскога савету «О мероприятиях по обрушению здания бывшего военного костёла на Советской площади»...

Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія «Еўрапейская архітэктурная спадчына Беларусі ў ідэалагічных войнах ХХ-ХХI ст. Расейскае, савецкае стаўленне да архітэктурнай традыцыі беларусаў».

Удзел у дыскусіі возьмуць гісторыкі-укладальнікі дыска і брашуры «Гародня. 50 год без Фары Вітаўта», а таксама мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

Калі 23 мая (чацвер), пачатак а 18.30, Гродна, вул. Будзённага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?