Здарылася тое на вуліцы Брыкеля. Абараняючыся ад сабакі, кот пакусаў ды падрапаў і яго гаспадароў.

У часе вечаровага прамэнаду сям’я з сабакам сустрэла ката. Сабака забрахаў, але ў адказ кот учапіўся кіпцюрамі яму ў нос. Людзі ня здолелі расчапіць жывёл. Больш за тое — сабака паспрабаваў знайсьці паратунку ў кагосьці з гаспадароў, заскочыўшы таму на рукі. Разьюшаны кот — сьледам за ім…У выніку, акрамя сабакі, кот падрапаў і пакусаў мужа, жонку, іх дачок і пляменіцу.

У траўмапункце Гарадзенскай клінічнай больніцы небаракам давялося залечваць драпіны і пакусы. Яшчэ іх чакае курс прышчэпак. Пакуль невядома ці быў кот шалёным.

Паводле s13.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0