Цікава, што калі падчас паездкі абмяркоўвалася, які новы для нашай краіны від птушак можа быць неўзабаве адзначаны, Дзяніс Кіцель прапанаваў якраз чайканосую крычку як найбольш імаверны з іх. Менавіта ён і ўбачыў новы від першым: адна з дзвюх крычак прыцягнула яго ўвагу памерам, а потым ужо атрымалася разгледзець абедзвюх птушак, якія палявалі і адпачывалі, праз трубы і біноклі.

Падчас палёту абедзве крычкі добра вылучаліся характарам палёту і аднастайна-белымі сілуэтамі сярод іншых чаек і крычак.

Паездка была арганізаваная Boletas Birdwatching centre.

Напярэдадні, 9 мая, адну з крычак бачыў нідэрландскі валанцёр АПБ, які знаходзіцца ў Тураве, але, на жаль, ніякіх доказаў гэта назірання няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?