У сувязі з заканчэннем навучальнага года і пачаткам летніх канікулаў у мэтах папярэджання дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей з 27 мая па 7 чэрвеня ў Беларусі будзе праведзена спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!».

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС, асноўнае прафілактычнае ўздзеянне будзе скіравана на бацькоў і вадзіцеляў, якім падчас сустрэч у працоўных калектывах і на бацькоўскіх сходах будуць тлумачыць прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, спосабы іх недапушчэння і прафілактыкі. Пры гэтым будуць выкарыстаны фота- і відэаматэрыялы з месцаў ДТЗ з удзелам непаўналетніх.

Паводле статыстыкі, больш як 70% ДТЗ з удзелам дзяцей здараюцца па віне дарослых.

За чатыры месяцы 2013 года на дарогах краіны ў 60 ДТЗ загінулі чатыры дзіцяці (пешаход і тры пасажыры) і 58 атрымалі траўмы рознай ступені цяжару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?