Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

У сераду, 22 мая, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Ноччу і раніцай у асобных раёнах — туман. Вецер паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +8 .. +14 ° С, максімальная днём +19 .. +24 ° С.

У чацвер, 23 мая, на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +8 .. +14 ° С, максімальная днём +16 .. +22 ° С, па паўднёвым усходзе да +25 ° С.

У пятніцу, 24 мая, надвор'ем пачне кіраваць цыклон, які змяшчаецца з Румыніі на паўднёва-ўсходнія раёны нашай краіны. Часам пройдуць дажджы, месцамі — моцныя. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер умераны, днём пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +8 .. +14 ° С, па паўднёвым усходзе да +17 ° С; максімальная днём ад +16 ° С па паўднёвым захадзе і да +27 ° С па паўночным усходзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?