Тэрмін следства па справе ўладальніка Dankoff Club Юрыя Данькова працягнуты да 22 жніўня. Пра гэта БелаПАН паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.

«У сувязі з новымі важнымі акалічнасцямі, што адкрыліся падчас следства, а таксама значна ўзрослым аб’ёмам матэрыялаў крымінальнай справы, якія патрабуюць пільнага вывучэння, УСК па Мінску тэрміны расследавання гэтай крымінальнай справы працягнуты да 22 жніўня. Генеральнай пракуратурай таксама санкцыянаваны працяг тэрмінаў утрымання пад вартай абвінавачанага да 22 жніўня», — сказаў Герасімаў.

Нагадаем, Юрый Данькоў быў затрыманы 4 верасня 2012 года. У гэты дзень у Dankoff Club правялі вобыск і іншыя следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы, распачатай у канцы жніўня Следчым камітэтам у дачыненні да мастацкага кіраўніка і адміністратара ТАА Dankoff Club. Яны падазраюцца ў тым, што з 2006 года давалі памяшканні ў клубе для прастытуцыі. Дзеянні службовых асоб кваліфікаваны на падставе ч. 2 арт. 171 КК. Мастацкі кіраўнік Dankoff Club затрыманы.

7 верасня Данькову было выстаўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 171 КК (выкарыстанне прастытуцыі або стварэнне ўмоў для прастытуцыі, учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?