78-гадовы мужчына Дамінік Венер скончыў жыццё самагубствам, застрэліўшыся перад алтаром сабора ў Парыжы. Турысты эвакуяваныя з культавага будынка.
Па дадзеных папярэдняга расследавання, мужчына застрэліўся пасля 16:00 паводле мясцовага часу (17:00 па Мінску) стрэлам у рот.
Па дадзеных Europe 1, гэта Дамінік Венер, публіцыст і былы член ультраправай арганізацыі OAS. У 1960-х яна вяла тэрарыстычную барацьбу супраць незалежнасці Алжыра. Пазней Венер змагаўся супраць гей-шлюбаў і іміграцыі.
Па дадзеных радыё, ён пакінуў ліст, змест якога не агалошваецца.