Аказваецца, адзін з кампанентаў шырока вядомай прыправы хмелі-сунэлі — пажытнік — можа быць магутным натуральным стымулятарам патэнцыі. Даследаванне, ажыццёўленае спецыялістамі Цэнтра інтэгратыўнасці малекулярнай і клінічнай медыцыны (ЗША) паказала, што пажытнік як мінімум на чвэрць

павышае мужчынскае лібіда. Падчас эксперыменту ў мужчын, якія ўжывалі гэтую расліну ў ежу на працягу шасці тыдняў па два разы на суткі, — патэнцыя павялічылася з 16 да 20 адзінак.

Пажытнік — вядомая вострая прыправа ў свеце кулінарыі. У старажытнасці было вядома і пра яго гаючыя ўласцівасці: пажытнік ужывалі для палягчэння родаў і ўзмацнення лактацыі, як эфектыўны гарачкапаніжальны сродак і як сродак для лячэнні заўчаснага аблысення. На Усходзе прыгажуні з гарэмаў багатых эміраў елі падсмажанае насенне пажытніка, каб надаць прывабную круглявасць клубам і грудзям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?