Суд над моладзевай актывісткай зь Нясьвіжу Настай Азаркай пачнецца 4 верасьня а 10:00. Пра гэта «НН» паведаміла сама Наста Азарка.

Адвакатам у яе — Аляксандар Галіеў, які бараніў кіраўніка Маладога фронту Зьмітра Дашкевіча. Судзьдзя - М. К. Дунаева. Судовы працэс будзе адкрытым.

Між тым, у Нясьвіжы — а менавіта там будзе праходзіць суд — Наста апынулася нібы ў інфармацыйным і дэмакратычным гета. Тут амаль няма грамадзкіх актывістаў і , прынамсі, маральнай падтрымкі знутры няма ад каго атрымаць. Бацькі Насты ейную дзейнасьць не ўхваляюць.

Суды над двума іншымі моладзевымі актывістамі — Яраславам Грышчэням (Баранавічы) і Іванам Шылам (Салігорск) — яшчэ не прызначаныя. Але заўтра ўвечары Івана Шылу выклікаюць у Салігорскі раённы суд і ня выключана, што будзе вызначаны дзень працэсу.

Траіх моладзевых актывістаў абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 193-1 Крымінальнага кодэксу (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?