25–26 мая ў Гродне адбудзецца навукова-папулярная канферэнцыя «Паўстанне 1863 года на Гарадзеншчыне: у навуковых даследваннях і памяці народаў» з удзелам гісторыкаў і краязнаўцаў з Беларусі і Польшчы.

У часе канферэнцыі адбудзецца дыскусія навукоўцаў «1863 год — канец Рэчы Паспалітай ці пачатак Беларусі?». А таксама круглы стол краязнаўцаў Гарадзеншчыны «Памяць Паўстання 1863 года на Гарадзеншчыне: як мы ўшаноўваем памяць герояў».

Шчыра запрашаем Вас наведаць канферэнцыю, якая будзе працаваць у Гродне па адрасе: Будзённага 48а (арыентавацца на паказальнікі ля Консульства Польшчы).

Канферэнцыя арганізавана супольнымі намаганнямі Руху за Свабоду, «Гарадзенскай бібліятэкі», Консульства РП у Гродне і Польскага Інстытута ў Мінску.

Пачатак 25 мая, а 10.00.

Праграма канферэнцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?