Запрашаем бацькоў з дзеткамі разам правесці нядзельную раніцу.
На пачатку будуць традыцыйна майстар-класы, у тым ліку па беларускай выцінанцы ад Наталлі Сухой.
У другой часцы мерапрыемства лялечны тэатрык Веранікі Фаміной «Лямцавая батлейка» пакажа спектакль «Мама Му чытае і прыбірае» паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр.
Пастаноўка Святланы Бень і Веранікі Фаміной.
Уваход: 60 000 дзіцячы квіток. Дзеткі да года і дарослыя бясплатна.