У Беларусі плануецца ствараць лясныя кластары, паведаміў журналістам 22 мая ў Мінску на адкрыцці міжнароднай спецыялізаванай выставы «Лесдрэўтэх» першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Фёдар Лісіца.

Паводле яго слоў, ужо сёння ствараюцца плантацыі для атрымання энергетычнай і балансавай драўніны. «Іх трэба рабіць як кластары», — мяркуе Лісіца. Стварэнне плантацый дазваляе скараціць тэрміны абароту высечкі і атрымліваць драўніну праз 30–40, а не праз 80–100 гадоў.

«Перад беларускай лясной галіной стаіць задача, як і ва ўсім свеце, максімальнага выкарыстання ляснога рэсурсу. Тэхналогіі кожны год абнаўляюцца. Сёння папулярнасць набіраюць такія віды прадукцыі, як біяпластмаса, дранка, гранулы і іншае біяпаліва. Рэсурс газу і нафты не вечны, а наш рэсурс аднаўляецца», — зазначыў спецыяліст.

Зараз адбываецца актыўнае аснашчэнне галіны тэхнікай, што дазволіць найбліжэйшымі гадамі эфектыўна выкарыстоўваць і перапрацоўваць лясны рэсурс, сказаў Лісіца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?