У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы будзе створаны віртуальны цэнтр вуснай гісторыі па міжнародным праекце, які фінансуецца ў межах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва
Партнёрамі праекта з’яўляюцца Даўгаўпілскі ўніверсітэт, Цэнтр прасоўвання інавацый і развіцця ў Латвіі і ГрДУ імя Янкі Купалы. Асноўная мэта — павышэнне грамадскай свядомасці, звязанай з аховай сумеснай
Праект будзе ўключаць стварэнне электроннага музея, правядзенне навуковых мерапрыемстваў, выданне навуковай прадукцыі, размяшчэнне інфармацыі ў СМІ. Мяркуецца, што правядзенне палявых экспедыцый у пагранічным рэгіёне Беларусі і Латвіі дазволіць захаваць гістарычную памяць некалькіх пакаленняў людзей, якія былі сведкамі важных гістарычных падзей ХХ стагоддзя.
Атрыманая ў экспедыцыі інфармацыя можа быць выкарыстана ў вывучэнні і захаванні
Як лічаць у Мінадукацыі, рэалізацыя праекта будзе спрыяць «развіццю метаду вуснай гісторыі ў адукацыйных установах Латвіі і Беларусі, фарміраванню ў моладзі пачуцця патрыятызму, павышэнню даступнасці ведаў пра
У Беларусі метад вуснай гісторыі выкарыстоўваецца вучонымі пры вывучэнні сацыяльнай і этнаканфесійнай гісторыі краіны. Упершыню гэты кірунак прадстаўляецца Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам у якасці сістэмнага даследавання з наступнай рэтрансляцыяй атрыманых вынікаў на рэгіянальным, нацыянальным і трансгранічным узроўнях шляхам стварэння віртуальнага цэнтра вуснай гісторыі.