Сухайр Бэлхасэн

На кастрычнік запланаваны візіт у Беларусь прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Сухайр Белхасен.

У інтэрв’ю БелаПАН праваабаронца Валянцін Стэфановіч паведаміў, што візіт, хутчэй за ўсё, будзе насіць прыватны характар і мець на мэце абмеркаванне праблемы дзейнасці ў Беларусі няўрадавых арганізацый.

«Прыезд Белхасен у Беларусь менавіта ў кастрычніку вельмі важны, — сказаў В.Стэфановіч. — 14 кастрычніка ў Мінску павінна прайсці акцыя «Еўрапейскі марш», якая ўключае правядзенне шэсця і мітынгу. У нас ёсць вялікія падазрэнні, што падчас яе падрыхтоўкі і правядзення ўлады будуць праводзіць неабгрунтаваныя затрыманні дэмакратычных актывістаў. Міжнародны праваабаронца асабіста азнаёмілася б з рэальным становішчам з правамі чалавека ў Беларусі».

В.Стэфановіч таксама паведаміў, што 21 жніўня падчас асабістага прыёму беларускіх праваабаронцаў першы намеснік міністра юстыцыі Аляксандр Петраш быў праінфармаваны аб жаданні С.Белхасен сустрэцца з прадстаўнікамі міністэрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?