5 прычын займацца сэксам часцей.

1. Аргазм зробіць цябе прыгожай

Лэдзі Гага кажа, што сакрэт яе зіхатлівай скуры вельмі просты: шпінат і ... аргазмы, шмат-шмат аргазмаў! Нічога дзіўнага: падчас сэксу ў жаночым целе падвойваецца ўзровень гармону прыгажосці — эстрагену, які, у прыватнасці, адказвае за маладосць і прыгажосць скуры. Акрамя таго, аргазм дапамагае падтрымліваць фігуру.

Сярэднестатыстычная 30-хвілінная сэкс-сесія спальвае да 200 калорый — гэта 15 хвілін на бегавой дарожцы. І яшчэ павышае ў крыві ўзровень нейратрансмітэраў фенэтыламіна, які рэгулюе апетыт, таму вы перастанеце хацець булачак і цукерак. А ферамоны, якімі тваё цела струменіць пасля сэксу, робяць цябе больш прывабнай для супрацьлеглага полу. Чым больш актыўнае тваё сэксуальнае жыццё — тым больш ферамонаў!

2. Аргазм дапамагае падтрымліваць здаровымі твае рэпрадуктыўныя органы

Сэксуальная стымуляцыя паляпшае цыркуляцыю крыві ў самых жаночых тваіх частках цела, што не можа не адбіцца пазітыўна на іх стане. Медыцынскія даследаванні сцвярджаюць, што ў жанчын, якія атрымліваюць сваё як мінімум раз у тыдзень, менструальны цыкл як гадзіннік. Дарэчы, «чырвоныя дні» — зусім не падстава адмаўляцца ад задавальнення. Аргазм у гэты перыяд дапамагае прадухіліць эндаметрыёз — непрыемную хвароба, якая вядзе да бясплоддзя.

3. Аргазм дапамагае змагацца са стрэсам

Твой ментальны і эмацыйны стан наўпрост залежыць ад сэксу. Яго адсутнасць выклікае дэпрэсію. Затое любая сэксуальная актыўнасць (аргазм у тым ліку) прымушае тваё цела выпрацоўваць аксітацын — так званы гармон абдымкаў. Гэта лепшы гармон на свеце. Ён адказвае за пачуццё задаволенасці, зніжае адчуванне трывогі і страху, павышае пачуццё даверу паміж партнёрамі.

Аксітацын добры і сам па сабе, але ён запускае ў арганізме цэлы ланцужок працэсаў, якія прыводзяць да выпрацоўкі эндорфінаў, якія прымусяць цябе адчуваць задавальненне і спакой. Акрамя таго, у эндорфінаў ёсць седатыўны эфект, а значыць, ты будзеш выдатна спаць.

4. Аргазм здымае боль

Думаеш, «галава баліць» — гэта добрая адгаворка ад сэксу? А вось і не! «Галава баліць» — гэта прамое паказанне заняцца сэксам. Усе тыя ж аксітацын і эндарфіны добрыя ў барацьбе з многімі тыпамі болю (ад артрыту да мігрэняў) і ў дзесяць разоў больш эфектыўныя, чым звычайныя абязбольвальныя. Яшчэ і без пабочных эфектаў.

5. Аргазм падоўжыць тваё жыццё

«Калі ты не хочаш сардэчны прыступ, атрымай аргазм», — кажа брытанскі сэкс-коуч Ліза Тэрнер. Даследаванні паказваюць прамую сувязь паміж схільнасцю да сардэчных захворванняў і сэксуальнай актыўнасцю ў жанчын: чым менш аргазмаў, тым больш рызыка інфаркту і наадварот. Акрамя таго, аргазм дапамагае змагацца з ракам, хваробай Альцгеймера, астэапарозам.

І наогул, сэкс умацоўвае цягліцы і косткі, а хімічны кактэйль у тваёй крыві пасля аргазму прымушае адчуваць сябе шчаслівай, выглядаць на 10 гадоў маладзей, ды яшчэ і аказвае магутнае стымулюючае дзеянне на тваё цела і розум.

Клас
17
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
8
Сумна
4
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?