«Наш законапраект накіраваны на аднаўленне гістарычнай справядлівасці і мае на мэце ліквідацыю наступстваў беззаконня і самаўпраўнасці, дапушчаных адзін час кіраўніцтвам Саюза ССР і Украінскай ССР, а таксама аднаўленне грамадзянскіх правоў сябраў АУН і воінаў УПА», — цытуе словы Кірыленкі УНІАН.

Законапраектам барацьба членаў Арганізацыі Украінскіх Нацыяналістаў і байцоў Украінскай Паўстанцкай Арміі за свабоду і незалежнасць Украіны ў перыяд з верасня 1939-га да канца 1956 года вызначаецца як нацыянальна-вызваленчая барацьба.

Таксама АУН і УПА вызначаюцца ваюючым бокам за незалежнасць Украіны ў Другой сусветнай вайне. У адпаведнасці з законапраектам, на былых воінаў Украінскай Паўстанцкай Арміі распаўсюджваюцца статус удзельнікаў баявых дзеянняў і льготы, прадугледжаныя Законам Украіны «Аб статусе ветэранаў вайны, гарантыях іх сацыяльнай абароны» для ўдзельнікаў баявых дзеянняў.

Нагадаем, АУН і УПА ў 1940-я дзейнічалі і ў паўднёвых абласцях Беларусі, знішчаючы як прадстаўнікоў савецкіх сілавых структураў, так і прыхільнікаў савецкай улады. Усе спробы ўшанаваць на беларускім Палессі памяць байцоў УПА блакуюцца ўладамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?