Аднак усе зьнешнія працы плянуецца завершыць да Дня гораду, якое сёлета прыпадае на ўгодкі бітвы пад Воршай.

Ужо некалькі тыдняў амаль увесь цэнтар Менску ахоплены глябальнай рэканструкцыяй. Паводле пляну, будаўнічыя службы да Дня гораду (8 верасьня) павінны памыць і перафарбаваць фасады ледзь ня ўсіх будынкаў на праспэкце ад Акадэміі навук да Плошчы Перамогі. Ад пачатку тыдня ушчэнт раскапаная сталічная вуліца Казлова, а на мыцьці фасадаў тутэйшых пабудоваў працуюць адначасова да дзесяці кранаў. Ад аўторку на дапамогу будаўнікам з тэхнікаю прыйшло і Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

Будаўнікі, якія ў гэтыя дні вельмі пакутуюць ад незвычайна гарачага надвор’я і працуюць выключна у першай палове дня, абавязаныя прытрымлівацца заплянаваных тэрмінаў.

Кажа працоўны Мікалай: «Нам ня надта падабаецца такі тэмп працы, але будаўнічае упраўленьне абяцала ўсім грашовыя прэміі за выкананьне гарадзкога заказу.»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?