2013 год багаты на летнія фэсты — ад класічнага
1 чэрвеня — The Beatles Shabli
Чарговая рэінкарнацыя класічнага The Beatles Forever,які на што толькі не спрабавалі змяніць: ад клубных мерапрыемстваў да сумнеўнага
Выканаўцы: дзявочы квартэт з Ліверпуля The Beatelles, сербы The Bestbeat, піцерскія баяністы Puttin’ On The Beatle Style, а таксама The Toobes, Real Jazz Band, Artefact, The Apples, DJ Ezhaka, Double C.
Квіткі: 160 000 рублёў папярэдне, 200 000 у дзень фэста. Вольны ўваход для дзяцей да 12 гадоў.
15 чэрвеня — «Рок за Баброў»
Кожны год аматары музыкі недзе з красавіка пачынаюць спрачацца, каго сёлета з расійскіх зорак прывязуць на «Рок за Баброў» —
традыцыйны піўны (і адначасова безалкагольны) бясплатны фэст.У выніку арагнізатары запрасілі Animal ДжаZ і фінаў Sunrise Avenue. Сярод беларускіх удзельніка — Naka, Open Space, «Дай Дарогу!», «Без білета» і Step Hall.
Квіткі: уваход вольны.
29 чэрвеня — «Пікнік.by»
«Пікнік» на хутары Шаблі гэта
магчымасць убачыць большую частку цікавых беларускіх музыкаў,сабраных у адным месцы. Пра фэст прасцей сказаць, каго там не будзе. Сёлета на сцэну выйдуць ветэраны: «Крама», «Нейра Дзюбель», Pomidor/OFF, а таксама Recha, «Гаротніца», Паліна Рэспубліка, «Нагуаль», GUDA, «Людзі на балоце» і яшчэ з тузін беларускіх каманд.
Квіткі: ад 120 000 да 140 000 рублёў.
2–3 ліпеня — «Мост»
Самы гучны ва ўсіх сэнсах слова летні фэстсёлета пройдзе цягам двух дзён на аэрадроме «Баравая». Што прыемна, у рэшце рэшт да беларускіх фэстаў дабяруцца замежнікі — Hurts і Bullet for my Valentine. Да таго ж адным з хэдлайнераў заяўленая Земфіра, якая ўвогуле рэдка адпраўляецца ў туры. З беларускага боку выступяць «Петля Пристрастия», The Toobes, Akute,
Квіткі: ад 250 000 рублёў да 650 000.
19–20 ліпеня — Басовішча
Традыцыйны фестываль у Гарадку сёлета можа здзівіць тых, хто лічыць Басовішча «ўжо не тым». На фэсце выступяць
Pomidor/off, Vinsent, Akute, Dzieciuki, The Toobes, Re1ikt,Clover Club, Orkiestra Klezmerska Teatru Sejneńskiego і гурты, якія трапяць у конкурсную праграму. Відаць, арганізатары здолелі надаць другое дыханне легендарнаму фэсту.
19–21 ліпеня — «Наш Грунвальд»
Фэст з рэканструкцыяй Грунвальдскай бітвы ў Дудуткахбудзе доўжыцца аж тры дні. Сёлета «Грунвальд» пройдзе ўжо ў пяты раз, будзе па традыцыі недарагі і відовішчны. Аднак хто выступіць на «Грунвальдзе» пакуль невядома, прынамсі, шырокай грамадскасці.
Квіткі: адзін дзень — 70 000 рублёў (для дарослых), 40 000 (для дзяцей).