Тры апазіцыйныя сілы — кампанія «Гавары праўду!», рух «За Свабоду» і Партыя БНФ — аб’явілі аб намеры правесці народны рэферэндум. Карэспандэнты БелаПАН спыталі ў часткі народа — мінчан, ці патрэбен рэферэндум і якія пытанні на яго трэба вынесці.
«Наогул, трэба. Але марна, таму што вынікі будуць вядомыя загадзя».
«Патрэбен рэферэндум па будаўніцтве атамнай станцыі і, магчыма, па размяшчэнні ў нас расійскай ваеннай базы».
«А якія бываюць рэферэндумы? Гэта як сумоўе нейкае?»
«Рэферэндумы наогул адлюстроўваюць няправільны пункт гледжання. Народнае меркаванне часта бывае памылковым».
«Я б узняў пытанне аб увядзенні беларускай мовы як прыярытэтнай».
«Гэта марна, але я б усё ж спытала, чаму ў нашай краіне
«Можна было б спытаць у людзй, хочуць яны жыць у Еўропе ці ў Расіі. Не так ужо ўсё відавочна, як здаецца».
«Які можа быць рэферэндум? У нас усё вырашае адзін чалавек».
«Трэба паставіць пытанне аб увядзенні платнай страхавой медыцыны».