Прэзідэнт кампаніі "Роснефть" Ігар Сечын падчас візіту ў Венесуэлу перадаў прэзідэнту Нікаласу Мадуры падарунак ад Уладзіміра Пуціна — бронзавы бюст Уга Чавэса працы расійскага скульптара Сяргея Казанцава.
Мадура прадэманстраваў падарунак у прамым эфіры нацыянальнага тэлеканала, адзначыўшы, што гэта першы бронзавы бюст камандантэ.
«Ён зойме годнае месца ў Народным доме — прэзідэнцкім палацы Мірафлорэс», — сказаў прэзідэнт.
0
0
0
0
0
0