25 жніўня ў Горадні адбудзецца фаершоў. Прыгожую вячэрнюю імпрэзу для гарадзенцаў узяўся правесьці калектыў «Гістрыён».

У праграме заплянаваны выступы з поі, фаерболамі, вэерамі, піратэхнікай. 25 жніўня, з 21.00 да 21.30 адбудзецца збор гледачоў на прыпынку КБМ (канцавы прыпынак тралейбусаў №2, №8). Імпрэза бясплатная.

«Гістрыён» утвораны на базе рыцарскага клюбу «Вялікае Княства». Асноўная дзейнасьць калектыву — сярэднявечныя і народныя танцы, вогненныя пэрфомансы.

Кантакты з арганізатарамі: +375 29 3423274; +375 29 8782489 (Тоня).

Konrad, s13.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0