Перамовы наконт перадачы тэлевізійных і маркетынгавых правоў на другі фінальны матч Кубка выкліку ЕГФ скончыліся паспяхова.

Мінскаму клубу перададзеныя ўсе тэлевізійныя і рэкламныя правы на суботнюю гульню, паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба.

Нагадваем, што матч адбудзецца 25 мая (субота) у «Мінск-арэне» а 18.00. СКА запрашае ўсіх заўзятараў клуба і проста аматараў гандбола паглядзець гэты важны для беларусаў матч і падтрымаць каманду.

У першай гульні ў Люксембургу СКА перамог 31:26. Апошні раз СКА выйграваў еўракубак у 1990 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0