Арганізатары нацыянальнага адборышча плянуюць усе фінальныя гульні на дзесяці вялікіх ВК‑маніторах. Акрамя гэтага спаборніцтвы можна будзе назіраць і з хатняга кампутару дзякуючы інтэрнэт‑тэлевізіі.
У спаборніцтвах па Counter Strike 1.6, Fifa 2007, Starcraft и Warcraft прымуць удзел 32 мацнейшыя геймеры. Адметна, што ў фінал WCG выйшла даволі шмат народу ня зь Менску.
Упершыню Сусьветныя еампутарныя гульні адбыліся ў 2001 годзе у Паўднёвай Карэі. Тады ў іх прынялі прадстаўнікі толькі 33 краінаў. У гэтым жа годзе сатліцай кампутаровай алімпіяды абраны амэрыканскі Сіэтл. Сёлета сюды зьедуцца каманды з 70 краінаў, у тым ліку й беларуская зборная.