Мая Яўгенаўна Шатохіна, Мікалай Міхайлавіч Паграноўскі, Ігар Жалткоў.

Мая Яўгенаўна Шатохіна, Мікалай Міхайлавіч Паграноўскі, Ігар Жалткоў.

Прымеркавана гэта мерапрыемства было да Сусветнага дня музеяў і памяці самога аўтара. Наведвальнікі музея змаглі пабачыць работы, зробленыя як у пачатку дзейнасці мастака, так і напрыканцы яго жыцця. Яўгена Шатохіна не стала ў студзені 2012 года. На працягу свайго жыцця ён атрымаў шматлікія ўзнагароды, удзельнічаў у пленэрах, стварыў некалькі цыклаў і серый, прысвечаных выбітным асобам, краявідам і землям, дзе бываў і жыў. Яго работы знаходзяцца не толькі на Радзіме, але і ў музеях розных краін свету.

На адкрыцці прысутнічала яго дачка Мая Яўгенаўна Шатохіна. Яна выказала словы падзякі ўсім, хто дапамог у арганізацыі выставы. А гэта дырэктар музея Мікалай Міхайлавіч Паграноўскі, куратар выставы і навуковы супрацоўнік музея Ігар Жалткоў. Прагучалі таксама словы падзякі ўсім тым, хто прысутнічаў на адкрыцці.

Другая частка мерапрыемства адбылася ў этнаграфічным комплексе «Млын». Пад музыку гурта «На Тату» можна было патанцаваць беларускія народныя танцы, таксама атрымаць майстар-клас ці паслухаць народныя спевы. Як паведаміў кіраўнік музея, такая акцыя, як Дзень музеяў, патрэбна людзям, каб быць бліжэй да культуры і мастацтва, каб кожны змог нешта ўнесці ў яе развіццё.

Усе, хто жадае пазнаёміцца бліжэй з творчасцю Яўгена Шатохіна, могуць наведаць музей у Заслаўі па вул. Рынкавай, 4, кожны дзень, акрамя панядзелка, з 9 да 17 гадзін. Выстава дзейнічае з 17 мая па 4 чэрвеня.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?