Судзьдзя гаворыць да абвіняемых, трох вясковых хлопцаў:

— Вы абвіняецеся ў тым, што хадзілі па вёсках і сьпявалі забароненыя песьні. Прызнаеце вы сябе вінаватымі?

— Не, не прызнаём! — у адзін голас крыкнулі хлопцы.

— Сьвідзецель! Вы на гэта што скажаце?

Устае сьведка, паліцэйскі стражнік.

— Сьпявалі, ваша высокародзьдзе.

— Ці ня помніце вы, што яны сьпявалі?

— Труля‑ля, труля‑ля! ешчэ труля‑ля і ізноў труля‑ля!

Стары Шут, «Наша Ніва». № 31. 1907

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0