Моцныя дажджы прайшлі ў ноч на 25 мая ў шэрагу раёнаў Брэсцкай вобласці.

Згодна з картай рэсурсу надвор'я meteoinfo.by, у Брэсце выпала 63 мм ападкаў (63 літры вады на квадратны метр тэрыторыі), або 113% месячнай нормы (56 мм). У Высокім зарэгістраваны 61 мм ападкаў, або 111% нормы (55 мм). Крыху менш за майскую норму выпала ў Драгічыне (48 мм).

Рэспубліканскі гідраметэацэнтр папярэдзіў пра моцныя дажджы на захадзе краіны да канца дня 25 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?