Вуліцы Прамяністая і Сядзібная знікнуць, з'явяцца вуліцы Щедрая, Лучистая і Журавлиная, піша “Гомельская праўда». Згодна з рашэннем, прынятым на 24-й сесіі гарадскога Савета дэпутатаў, 78 гомельскіх вуліц і завулкаў будуць перайменаваны. У прыватнасці, Рэчыцкая шаша стане Рэчыцкім праспектам, вуліца Перамогі — праспектам Перамогі, а вуліца Першамайская — працягам Ірынінскай. Больш не будзе вуліц з аднолькавымі назвамі. Выпраўленыя і граматычныя недакладнасці.
У Гомелі пераймянуюць вуліцы: Прамяністая знікне, з’явіцца Лучистая 14
Згодна з рашэннем гарсавета дэпутатаў будуць перайменаваны 78 гомельскіх вуліц і завулкаў.