Пад кіраўніцтвам Спартака Мірановіча СКА выйграла шэсць чэмпіянатаў СССР, 10 - Беларусі, і 7 еўратрафеяў.

Пад кіраўніцтвам Спартака Мірановіча СКА выйграла шэсць чэмпіянатаў СССР, 10 - Беларусі, і 7 еўратрафеяў.

Галоўны трэнер гандбольнага СКА Спартак Мірановіч пракаментаваў перамогу свайго клуба ў фінале Кубка выкліку над люксембургскім «Эшам» (32:24).

«Чакалі і жадалі паўтарыць тое, што было 30 гадоў таму. Нарэшце гэта адбылося і я рады, што паўдзельнічаў у гэтай перамозе. Няхай гэта не кубак чэмпіёнаў, але я ганаруся сваёй маладой камандай, якая складаецца з адных беларусаў.

Шмат хто кажа, што Кубак выкліку слабы, але гэта не так. Думаю, у чэмпіянаце Беларусі „Эш“ мог быць у чацвёрцы. Мы абыгралі Люксембург, паказаўшы сваю лепшую гульню і гэта было не проста.

З профі з БГК і „Дынама“ ім было б складаней.

Сёння спорт немагчымы без грошай. І лідары сыходзяць не таму, што хочуць дзесьці пагуляць, а таму, што там яны там больш атрымаюць.

Аб матчы з „Дынама“ [29 мая за залатыя медалі чэмпіянату Беларусі, Мінск-Арэна -- НН] пачнем думаць у панядзелак, калі ў нас будзе трэніроўка.
А заўтра ў нас выходны», — сказаў Мірановіч на пасляматчавай прэс-канферэнцыі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?