Таму ён стварыў Укантакце старонку, на якой выклаў некалькі соцень сваіх апрацаваных у фоташопе фотаў. Ахмед апранаецца па апошняй ірацкай модзе і ўкладвае валасы гелем.

Экстравагантная старонка Ахмеда — Ahmed Angel — прыцягнула ўвагу беларускіх карыстальнікаў яшчэ ў канцы 2012 года. Ахмед старанна адказваў сваім прыхільнікам і прыхільніцам. Ягоная ламаная, але салодкая расейская мова, перасыпаная клічнікамі і англійскімі эпітэтамі, стала мемам. Паступова кола ягоных фанаў расло, і ўвесну гэтага года да яго прыйшла сапраўды сусветная слава. Фоты сабралі мільёны праглядаў, у інтэрнэце ходзяць тысячы калажаў на іх аснове. Феномен наіўнага маладога студэнта прыцягнуў увагу агенцтва ЮПІ і брытанскай газеты Daily Mail.

Ці ён самы прыгожы мужчына на планеце? Сам ён пэўны, што гэта так. Ахмеду 18 гадоў. Ён далёкі ад распаўсюджанага стэрэатыпу пра арабаў і чарговы раз нагадвае, якія людзі бываюць розныя.

«Привет! у кого есть свободная сердца, смотрите эти amazing открытку!» — прысылаюць яму чарговы sweet калаж.

«Большое спасибо!!!! красивый и отличительный подарок» — адказвае Ахмед.

«Ахмед мы любить вы!!!!!!111» — пішуць яму.

«Огромное спасибо!!!!!Это честь для меня!!! Ваши слова делают меня счастливым», — гжэчна адказвае ён.

«Ахмед, я хочу говорить с вами, вы прекрасны, как драгоценный камень щебень! Ahmed, расскажи мне о себе!»

«Viktoria, извините!!! Я не могу говорить за себя!!! Я очень скромный»

«Ahmed, какой твой любимый цвет?»

«Viktoria, белый».

«Ahmed, почему белый?»

«Белый цвет является символом веры в Бога. Гигиены. Уважение. Обеспечение мира и безопасности. Изысканность. Смирение. Культуры. И помочь».

«Вы идеал мужской красоты! Я буду стремиться к такому же результату! Зигмунд Фрейд».

«Большое спасибо Зигмунд Фрейд!!!!мне приятно».

«Будь проклята природа за то, что я не похож на Вас!!!!"

«!!!Каждый человек имеет специальную форму И что Бог избирает ему эту форму Так будьте счастливы с формой Бога, который дал ему».

Пакуль на радзіме Ахмеда, у Іраку, шыіцкія і суніцкія фанатыкі спаборнічаюць у забойствах, у зацішным Мінску Ахмед цярпліва размаўляе з фаловерамі праз Гугл Транслейт. Укантакце Ахмеда можна схавацца ў ласкавым свеце гламуру. І, хоць заходзіш на старонку Ахмеда пасцябацца з матылька на падманлівым ліхтары моды, калі ўзгадваеш пра навінную стужку Багдада, раптам прыходзіць парадаксальная думка: а можа быць гэты ружовы попс — не найгоршае, што ёсць на вялікім свеце?

…І, дарэчы, Мінадукацыі магло б выкарыстаць Ахмеда для рэкламы беларускіх універаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?