Сёньня дату свайго суду даведаўся непаўналетні салігорскі актывіст апазыцыі Іван Шыла. Пасьля абеду яму патэлефанавала сакратарка з суд і паведаміла, што працэс пачнецца 4 верасьня. Заўтра Іван мусіць схадзіць у салігорскі раённы суд, каб атрымаць афіцыйную позву.
Іван Шыла |
Нагадаем, што ўчора была прызначана дата суду над Настай Азаркай зь Нясьвіжу, яе таксама будуць судзіць 4 верасьня. Пакуль ня ведаю дату свайго суду Яраслаў Грышчэня, але большасьць схіляецца ў меркаваньні, што і ягоны судовы працэс пачнецца таксама 4 верасьня.
Усіх трох маладзёнаў абвінавачваюць у артыкуле 193-1 КК “Незаконныя арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб'яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонду або удзел у іх дзейнасьці”.
Фота Юліі Дарашкевіч